Калі скончыцца нітка

Венгрыя, 2019, 11 хв.

Рэжысёр

Луіза Мелу

Правы

Луіза Мелу

Аператар

Лусіяна Базежыу

Вытворчасць

Мабільная кінашкола «DocNomads»

У прыгарадзе Будапешта, у атачэнні калекцый матылькоў, ракавінак, камянёў і фарфору, жыве пажылая пара. У іх няма спадкаемцаў, і час у іх доме нібыта застыў. Нічога не мяняецца: матылькі, ракавінкі, фарфор, камяні… Іштван і Мелінда разважаюць пра тое, што будзе з іх калекцыямі. Фільм пра час, памяць і канечнасць жыцця. 

ПРА РЭЖЫСЁРА
Луіза Мелу - 1

Луіза Мелу

Нарадзілася ў 1989 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія). Вывучала кіно, мастацтва і філасофію ў Папскім каталіцкім універсітэце ў Рыа-дэ-Жанэйра. Вывучала рэжысуру дакументальнага кіно ў Міжнароднай школе кіно і тэлебачання на Кубе (EICTV) і ў мабільнай кінашколе «DocNomads» (Лісабон, Будапешт, Брусель).