Той самы боль

Польшча, 2018, 14 хв.

Рэжысёр

Петэр Санд Магнусен

Прадзюсер

Каміль Казіцкі

Правы

Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі

Аператар

Мэй Шусюань, Петэр Санд Магнусен

Вытворчасць

Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі

Вечар у Лодзі. Два сябры, Мацей і Петэр, прагульваюцца і распавядаюць пра сваё жыццё. Абодвух у дзяцінстве кінулі бацькі, што выклікае боль. Яны вырашаюць зняць пра гэта фільм. Мацей збіраецца сустрэцца са сваім бацькам і выклікаць таго на шчырую размову аб мінулым. Падчас працы над фільмам маладыя людзі разумеюць, што планы залучыць бацьку Мацея ў праект пацярпелі паразу. Петэр згадвае ўласнага бацьку, і абедзьве гісторыі пераплятаюцца. Боль раздзелены, і бацькі ўжо не маюць значэння. Застаецца толькі сяброўства паміж пакінутымі калісьці дзяцьмі. 

ПРА РЭЖЫСЁРА
Петэр Санд Магнусен - 1

Петэр Санд Магнусен

Нарадзіўся ў Капенгагене ў 1988 годзе. Пачынаў кар’еру ў Даніі як другі рэжысёр фільмаў Марціна Вернера, Йепе Рондэ, Марціна дэ Тура і інш. У 2015 годзе пераехаў у Берлін, дзе ў хуткім часе зняў першы кароткаметражны фільм «Чалавек унутры». Пасля паступіў у Польскую нацыянальную школу кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. Цяпер вучыцца на другім курсе (кафедра рэжысуры).

Абраная фільмаграфія

2018 Той самы боль

2015 Чалавек унутры