Усці

Чэхія, 2017, 11 хв.

Рэжысёр

Лукаш Янічык

Cцэнар

Лукаш Янічык

Правы

FAMU (Czech Republic)

Аператар

Лукаш Янічык

Вытворчасць

FAMU (Czech Republic)

Фільм – абстрактны партрэт рэгіёна Усці-над-Лабем на поўначы Чэшскай Рэспублікі. Асаблівы акцэнт зроблены на дысгармоніі паміж індустрыяльным ландшафтам і прыродай. З дапамогай экспрэсіўных сродкаў эксперыментальнага кіно адлюстраваны абодва пейзажы, што супярэчаць адзін аднаму. Камера нібы шукае адказ на пытанне: ці ёсць магчымасць прымірыць іх і прывесці да гармоніі? У асноўным мантаж фільма ажыццяўляўся непасрэдна ў камеры, кожны з кадраў 16-мм кінаплёнкі як мінімум двойчы экспанаваны. У выніку бесперапынная плынь шматслойных выяў разбурае традыцыйнае ўяўленне аб выразных межах кадра з яго пачаткам і канцом.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Лукаш Янічык - 1

Лукаш Янічык

Нарадзіўся ў 1989 годзе. Другакурснік кафедры мантажа факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе, займаецца эксперыментальным кіно. Мае ступень бакалаўра (англійская мова). Яго захапленне эксперыментальнай кінамовай упершыню выявілася ў фільме «Трансфармацыя» (2014) (16-мм плёнка, ручны мантаж). У фільме «Петршын патанае ў цемры» (2016) з дапамогай пакадравай анімацыі вывучаюцца магчымасці доўгай вытрымкі для стварэння абстрактных вобразаў. Ключавы прыём у фільме «Усці» (2017) – мультыэкспазіцыя.

Абраная фільмаграфія

2017 Усці

2016 Петршын патанае ў цемры

2014 Трансфармацыя