Злучаныя смерцю

Японія, 2015г., 87 хв

1868 год – чацвёрты год эры Кэё. Пасля 300 гадоў панавання сягунат Такугава паў. Ківаму раптам касуе змовіны з малодшай сястрой свайго лепшага сябра Тэйдзіра. Даведаўшыся пра гэта, Тэйдзіра прыходзіць у лютасць і адпраўляецца ў пагоню за Ківаму. Але іх раптоўная сустрэча з сябрам дзяцінства Масаноскэ ўсё змяняе. Ківаму даведваецца, што Масаноскэ быў выгнаны з хаты, і заклікае яго далучыцца да мяцежных ваяроў Сёгітай – ударнаму войску, прызначанаму для прарыву варожага строю. Трое сяброў ізноў аб’ядноўваюцца, але лёс рыхтуе ім круты паварот.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Тацуа Кабаясi - 1

Тацуа Кабаясi

Нарадзіўся ў 1985 годзе у Кіёта, Японія. У 2007 годзе на Міжнародным фестывалі студэнцкіх фільмаў і відэаролікаў у Кіёта атрымаў галоўны прыз за свой кароткаметражны фільм «Акруга». Вытворчасць фільма «Сялянка» ў 2010 годзе цалкам лягла на плечы Кабаясі. У 2013 годзе Тацуа зняў кінастужку «Таемны акцыянер» і стаў лаўрэатам Адмысловай прэміі ў галiне мастацтва і культуры горада Кіёта.

Абраная фільмаграфія

2015 Злучаныя смерцю

2013 Таемны акцыянер