Проксіма

Францыя, Германія, 2019 хв.

Рэжысёр

Аліс Вінакур

Прадзюсер

Ізабэль Мадлен,
Эмілі Тыне,
Ніна Фрэзе

Cцэнар

Аліс Вінакур

Правы

PATHÉ FILMS

Аператар

Жорж Лешаптуа

У ролях

Ева Грын, Мэт Дылан, Зэлі Булан-Лямель, Ларс Айдынгер, Нэнсі Тэйт, Марк Фішэр, Біргер Фрэсе

Вытворчасць

DHARAMSALA, DARIUS FILMS, PANDORA FILM

Сара – французская касманаўтка, якая праходзіць падрыхтоўку ў Еўрапейскім касмічным агенцтве ў Кёльне. Яна – адзіная жанчына ў гэтай напружанай праграме. Яны жывуць ўдзвюх з дачкой, сямігадовай Стэлай. Сара пачуваецца вінаватай праз тое, што не можа праводзіць дастаткова часу са сваім дзіцем. Яе любоў да Стэлы ўсёпаглынальная і трывожная. Калі Сару адбіраюць для ўдзелу ў гадавой касмічнай місіі «Проксіма», адносіны маці і дочкі становяцца яшчэ больш заблытанымі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы, спецыяльны прыз журы
МКФ у Таронта (Канада) – ганаровая згадка журы секцыі «Платформа»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аліс Вінакур - 1

Аліс Вінакур

Нарадзілася ў Парыжы ў 1976 годзе. Рэжысёр кароткаметражных карцін «Кухня» (2004 г., фильм-удзельник праграмы кароткага метра Канскага МКФ), «Магічны Парыж» (2006) і «Піна калада» (2009). У 2012 годзе Вінакур зняла свой першы поўнаметражны фільм «Аўгусціна», які быў прадстаўлены на Тыдні крытыкі ў Канах і намінаваны на дзве прэміі «Сезар» у Францыі. Вінакур таксама прымала ўдзел у Канскім МКФ у 2015 годзе з трылерам «Целаахоўнік», прадстаўленым у секцыі «Асаблівы погляд». «Проксіма» – трэцяя поўнаметражная карціна рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2019 Проксіма

2015 Целаахоўнік

2012 Аўгусціна