Не чакай пахвал

Кітай, Паўднёвая Карэя , 2012г., 100 хв

Рэжысёр

Ян Цзінь

Герой фільма, начытаны вучань пачатковай школы, уцякае з дому і разам з лепшым сябрам адпраўляецца ў падарожжа ў далёкую правінцыю. Ён сустракае розных цікавых людзей і паступова адкрывае: каб разумець свет, недастаткова ведаў, пачэрпнутых з кніг.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: МКФ у Токіо (Японія), МКФ у Тайбэі (Тайвань)
2013: Удзел у конкурсе дзіцячых і юнацкіх фільмаў “Generation Kplus” на Берлінскім МКФ (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ян Цзінь - 1

Ян Цзінь

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Кітаі. Скончыў каледж мастацтва і камунікацыі Пекінскага педагагічнага ўниверсітэта па спецыяльнасці рэжысура. Здымаў дакументальныя і кароткаметражныя фільмы. Яго мастацкія фільмы атрымалі мноства ўзнагарод, удзельнічалі ў МКФ у Фрайбургу (Германія), Нью-Дэлі (Індыя), Пусане (Паўднёвая Карэя). “Не чакай пахвал” – яго трэці фільм.

Абраная фільмаграфія

2013 Не чакай пахвал

2008 ЭрДун

2004 Чорна-белая дойная карова

ВІДЭА