AVEC L’AMOUR

Македонія, 2017, 67 хв.

Рэжысёр

Ілія Цвяткоўскі

Прадзюсер

Атанас Георгіеў

Cцэнар

Ілія Цвяткоўскі,
Атанас Георгіеў

Правы

Trice Films

Аператар

Драган Пакоўскі, Самір Люма, Ілія Цвяткоўскі, Соцір Іваноўскі, Дзімо Папоў, Ян Янкоў

У ролях

Дыёніс Пашлакоў, Гразданка Пашлакова

Вытворчасць

Trice Films

Дыёніс – настаўнік біялогіі на пенсіі, у якога ёсць адно гарачае захапленне. Будучы ўладальнікам сотні ржавых старых аўтамабіляў, кожную ноч ён засынае побач з імі з думкай пра тое, каб ператварыць сваю незвычайную калекцыю ў музей. Гэта захапленне абыходзіцца дарагой цаной. Маладая жонка Дыёніса бавіць ночы адна, а днём зарабляе сабе і мужу на пражыццё, робячы святочныя торты. Але менавіта ў мроях пра музей, акружаны грудамі ржавага металу, новаспечаны пенсіянер знаходзіць радасць быцця.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ілія Цвяткоўскі - 1

Ілія Цвяткоўскі

Кінарэжысёр і фатограф з сямігадовым досведам працы. У 2010 годзе дзеля кар’еры ў кіно кінуў вучобу на архітэктурным факультэце ў Манпелье, Францыя, пераехаў у Македонію і паступіў у Еўрапейскую кінаакадэмію ESRA ў Скоп’е, дзе зняў свой першы кароткаметражны фільм «Душан», які быў паказаны на многіх студэнцкіх кінафестывалях. У 2012 годзе ён распачаў здымкі свайго першага дакументальнага фільма «Avec l’amour». Праз праблемы з фінансаваннем фільм быў скончаны толькі ў гэтым годзе.

Абраная фільмаграфія

2017 Avec l’Amour

ВІДЭА