Таму што мы мужыкі

Нарвегія, 2018, 75 хв.

Рэжысёр

Ю Вемун Свенсэн ,
Петэр Сомер

Прадзюсер

Кары Анэ Моэ,
Гудмундур Гунарсан

Cцэнар

Петэр Сомер,
Ю Вемун Свенсэн

Правы

Wide House

Аператар

Петэр Сомер, Ю Вемун Свенсэн

Вытворчасць

Fuglene AS

Кожны аўторак дваццаць пяць мужчын сярэдняга ўзросту збіраюцца, каб выпіць піва, пасмяяцца з бязглудых жартаў і спець любімыя рок-хіты. Нарэшце ажыццяўляецца іх мара: яны будуць выступаць на разагрэве ў Black Sabbath! Але калі адзін з удзельнікаў хору прызнаецца, што цяжка хворы, лета ператвараецца ў гонку з часам…

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Бергене (Нарвегія) – лепшы нарвежскі фільм
2019 Нарвежскі фестываль дакументальнага кіно (Нарвегія) – прыз вялікага журы за лепшы дакументальны фільм
Кінафестываль «Nordic Docs» (Нарвегія) – спецыяльны прыз журы
МКФ «CPH:DOX» (Данія) – прыз «NORDIC:DOX»
Маскоўскі МКФ (Расія) – конкурс дакументальнага кіно, прыз «Сярэбраны Георгій» за лепшы дакументальны фільм
Кракаўскі МКФ (Польшча) – конкурсная праграма «DocFilmMusic», прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ю Вемун Свенсэн  - 1

Ю Вемун Свенсэн

Нарадзіўся ў 1988 годзе. Тэлежурналіст і даследчык, з 2016 года таксама займаецца дакументальным кіно. Яго праект «Маленькая выспа ў свеце» атрымаў нацыянальную прэмію як лепшая праграма навін 2012 года. «Таму што мы мужыкі» – яго першы поўнаметражны фільм.

Абраная фільмаграфія

2019 Таму што мы мужыкі

Петэр Сомер - 1

Петэр Сомер

Нарадзіўся ў 1975 годзе. Рэжысёр, гукарэжысёр, саўнд-дызайнер, журналіст. Рэжысёр дакументальных тэлефільмаў «Калі тата забівае» (2013) і «Аперацыя «Таемная змова»» (2014), якія заваявалі нацыянальную прэмію «Gullruten». «Таму што мы мужыкі» – яго першы поўнаметражны фільм.

Абраная фільмаграфія

2019 Таму што мы мужыкі

ВІДЭА