Подых балот

Беларусь, 2014г., 24 хв

Фільм распавядае пра лёс балот, што трапілі ў «чорны» спіс для асушэння, і пра жыхароў, якія падзяліліся сваімі гісторыямі жыцця на балоце. Балоты зачароўваюць сваім сціплым хараством, захоўваюць для нас ваду, змякчаюць клімат, даюць прытулак рэдкім птушкам і захоўваюць у сваіх глыбінях даўнейшыя легенды.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ігар Чышчэня - 1

Ігар Чышчэня

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працуе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Фільмы: «На манежы сёння і заўсёды», «Андрэй Такінданг. Спынюся ў сярэдзіне» і інш.