І ПОЎНЯ СТАЛА

Беларусь, Германія, ЗША, 2017, 11 хв

Рэжысёр

Юлія Рудзіцкая

Прадзюсер

Дэвід Лінднэр Лепорда

Cцэнар

Юлія Рудзіцкая, Хэлен Сымон, Дэвід Лінднэр Лепорда, Катарына Кёстэр | Юлия Рудицкая, Хэлен Симон, Дэвид Линднер Лепорда, Катарина Кёстэр

Правы

Yulia Ruditskaya, Filmallee GmbH (Germany)

Вытворчасць

Filmallee GmbH (Germany)

Поўня – асаблівы час. Фільм даследуе месяцовы цыкл і энергіі, абуджаныя яго ззяннем.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 анімацыйны фестываль ASIFA East (ЗША) – узнагарода за лепшае  выяўленчае рашэнне фільма Асацыяцыя «Жанчыны ў анімацыі» (ЗША) – узнагарода «Майстэрства  ў анімацыйным кіно» МКФ «Бачанне» (Расія) – пераможца ў намінацыі «Анімацыйнае кіно»МФ кароткаметражных фільмаў Golden Dragonfly (Дамініканская рэспубліка) – узнагарода «Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм» МКФ Avance (Партугалія) – Спецыяльны прыз журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юлія Рудзіцкая - 1

Юлія Рудзіцкая

Нарадзілася ў Мінску. Жыве і працуе ў Нью-Ёрку, ЗША. Скончыла аддзяленне дызайну БДУ і аддзяленне анімацыйнай рэжысуры ў Школе-Студыі «ШАР» (Масква, Расія). З 2003 года працуе рэжысёрам, аніматарам, ілюстратарам і моўшнам-дызайнерам. Лаўрэат міжнародных кіна- і анімацыйных фестываляў.

ВІДЭА