БАЯВАЯ МАШЫНА

Беларусь, 2017, 10 хв.

Рэжысёр

Наталля Касцючэнка

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”

Cцэнар

Дзмітрый Якутовіч

Правы

Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”

1941 год. Пачатак Вялкай Айчынай вайны. Фашысты акупавалі Мінск. На ўсход спрабуюць прарвацца савецкія салдаты, якія апынуліся ў акружэнні. Сярод іншых – малады танкіст, які не хоча пакідаць сваю баявую машыну на расправу ворагу. Пасля чарговага бою танкіст цяжка паранены. Хлопца ратуюць месныя жыхары, выходжваюць і дапамагаюць яму. Танкіст вяртаецца да танка і вырашаецца на адчайны крок – прарвацца ў Мінск, дзе жыве ягоная каханая. Хлопец разумее, што сілы няроўныя, але вырашаецца на апошні бой. І вось у горад урываецца танк з чырвонымі зоркамі на вежы, сеючы паніку і жудасць паміж фашыстаў.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Наталля Касцючэнка - 1

Наталля Касцючэнка

Нарадзілася ў Мінску ў 1962 годзе. У 1978 скончыла мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1989 годзе – Беларускую акадэмію мастацтваў. З 1982 працуе на кінастудыі “Беларусьфільм”.