Дантэ. Беатрычэ

Беларусь, 2019, 13 хв.

Рэжысёр

Ірына Кадзюкова

Cцэнар

Ірына Кадзюкова

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Вольга Бабарэка

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Калісьці ўсе былі дзецьмі… нават геніі. І вялікі паэт Дантэ Аліг’еры таксама быў проста маленькім хлопчыкам, які вельмі рана застаўся без мамы. Ён рос, бегаў па вуліцы, гуляў з сябрамі. 

Аднойчы, калі яму было 9 год, на дзіцячым свяце ў доме свайго сябра ён сустрэў дзяўчынку. Яе звалі Беатрычэ. Потым былі гады вучобы. Цудоўнае юнацтва ў цудоўным горадзе. Бясконцыя размовы і дыспуты з сябрамі на тэмы філасофіі, мастацтва і кахання. І новая сустрэча з Беатрычэ. Нічога асаблівага, яна проста яму ўсміхнулася. А для яго пачалося новае жыццё…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ірына Кадзюкова - 1

Ірына Кадзюкова

З 1974 па 1975 навучалася на курсах мастакоў-мультыплікатараў пры Кіеўскай кінастудыі навукова-папулярных фільмаў. З 1971 года працуе на кінастудыі Беларусьфільм, аўтарка звыш 15 анімацыйных фільмаў