Магістр вольных мастацтваў Францыск Скарына

Беларусь, 2019, 13 хв.

Рэжысёр

Алена Петкевіч

Cцэнар

Дзмітрый Якутовіч

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Фільм прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну.

У загадкавай і чароўнай атмасфере ці то яві, ці то сну, Францыск Скарына сустракае ноччу дапытлівага ільва, які ўмее гаварыць. Скарына адказвае на пытанні разумнай жывёлы, і такім чынам распавядае пра сваё жыццё.

Фільм ахоплівае некалькі перыядаў жыцця нашага вялікага адназемца: дзяцінства, якое прайшло ў Полацку; студэнцкія гады – вучоба ў Кракаўскім універсітэце; Віленскі перыяд – выданне дзвюх апошніх, але першых на тэрыторыі Вялікага Княсства, кніг – «Апостала» і «Малой падарожнай кніжыцы».

ПРА РЭЖЫСЁРА
Алена Петкевіч - 1

Алена Петкевіч

Нарадзілася ў горадзе Арол, Расія. У 1974 годзе скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (архітэктурны факультэт). З 1982 па 1984 вучылася на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў пры Дзяржкіно СССР (майстэрня Ф. Хітрука). З 1979 года працуе рэжысёрам-аніматарам на кінастудыі «Беларусьфільм».