НЯНЮШКІНЫ КАЗКІ

Беларусь, 2017, 13 хв.

Рэжысёр

Алена Пяткевіч

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Дзмітрый Якутовіч,
Алена Пяткевіч

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Познім вечарам маці кладзе спаць сваю маленькую дачку. Дзяўчынка не хоча засынаць і просіць сабаку Ашу расказаць ёй страшэнную казку. Аша распавядае казку пра дзяўчынку Грэтэль і яе брата Гензель. Гензель быў непаслухмяным хлапчуком і аднойчы, пакрыўдзіўшысь на сястру, збег у таямнічы лес. Грэтэль кінулася ратаваць брата. Дзеці заблукалі, і, шукаючы дарогу дадому, сустрэлі на сваім шляху мноства загадкавых істот, добрых і не вельмі, патрапілі ў дом да адной бабулі, якая апынулася чараўніцай, а пасля добры волат паказаў ім дарогу дадому.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ «Прамяністы Анёл» (Расія) МКФ анімацыйных фільмаў Банялука (Сербія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Алена Пяткевіч - 1

Алена Пяткевіч

Нарадзілася ў г.Арол, Расія. У 1974 скончыла Брэсцкі інжэнерна-будаўнічы інстытут (архітэктурны факультэт). З 1982 па 1984 г. вучылася на Вышэйшіх курсах сцэнарыстаў пры Дзяржкіно СССР (майстэрня Ф.С.Хітрука і Ю.Б. Нарштэйна). У 1986 скончыла Вышэйшыя рэжысёрскія курсы. З 1979 працуе рэжысёрам-аніматарам на кінастудыі «Беларусьфільм».