АКІЯНЫ

Беларусь, 2017, 10 хв.

Рэжысёр

Ігар Воўчак

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Рыта Шаграй

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Маленькія героі Юра і Каця, дзякуючы чарадзейнаму падарунку Юрынай бабулі, трапляюць у незвычайную краіну ведаў, у якой няма ніякіх межаў. У гэтай краіне можна патрапіць куды хочаш і даведацца пра шмат чаго цікавага. Дзеці вырашаюць даведацца пра акіяны. Чаму Ціхі акіян называецца Ціхім, Атлантычны носіць такую назву, а Індыйскі і Паўночны Ледавіты называюцца менавіта так? Разам з усёведным памочнікам яны адпраўляюцца у падарожжа па чатырох акіянах.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ігар Воўчак - 1

Ігар Воўчак

Нарадзіўся ў Мінску ў 1946 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна (1970), Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў – аддзяленне рэжысуры і мульціплікацыйнага кіно, майстэрня Ю. Нарштэйна (1981). З 1981 года працуе рэжысёрам-аніматарам на кінастудыі «Беларусьфільм».

Абраная фільмаграфія

2017 Акіяны