АДКУЛЬ БЯРУЦЦА СНЯЖЫНКІ

Расія, 2016, 3 хв.

Рэжысёр

Марына Карпава

Прадзюсер

Мікалай Макоўскі, Андрэй Дабруноў

Cцэнар

Марына Карпава, Вадзім Жук

Правы

Кінастудыя «Саюзмультфільм»

Вытворчасць

Кінастудыя «Саюзмультфільм»

Адкуль бяруцца сняжынкі? У кожнага малыша знойдзецца свой адказ на гэтае пытанне. Наша кароткая калядная гісторыя прапаноўвае нечаканыя, прыгожыя і чароўныя версіі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Сусветны фестываль анімацыйнага кіно ў Варне (Балгарыя) – конкурсная праграма дзіцячай анімацыі МКФ «Прамяністы Анёл» (Расія) Фестываль расійскага кіно «Акно ў Еўропу» (Расія) – конкурсная праграма анімацыйнага кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марына Карпава - 1

Марына Карпава

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура анімацыйнага кіно». Працавала мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама аніматарам серыялаў на студыях у Польшчы, Чэхіі і Расіі, выкладала анімацыю. Рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар у анімацыйнай студыі «Пілот» у Маскве, Расія (фільмы «Шыш», «Мядзведжыя гісторыі», «Казіная хатка», «Калабок») і кінастудыі «Саюзмультфільм» («Кароўка», «Мама чапля», «Адкуль бяруцца сняжынкі»), Масква, Расія.