ВЯСЁЛЫЯ ЛІТАРЫ

Беларусь, 2017, 13 хв.

Рэжысёр

Уладзімір Пяткевіч

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Дзмітрый Якутовіч,
Рыта Шаграй

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Каб добра ведаць родную мову і не толькі размаўляць, але пісаць і чытаць на ёй, самае галоўнае, з чаго трэба пачынаць – гэта літары. «Вясёлыя літары» – гэта працяг азбукі ў анімацыйнай форме - першы крок па краiне беларускай мовы. Маленькім гледачам будзе цікава не проста запамінаць літары, якія існуюць у беларускай мове, але і паглядзець захапляльныя гісторыі, у якіх яны удзельнічаюць.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Уладзімір Пяткевіч - 1

Уладзімір Пяткевіч

Нарадзіўся ў Мінску ў 1952 годзе. Скончыў Свярдлоўскі палітэхнічны інстытут у 1975 г. У 1981 г. навучаўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў пры Госкіно СССР (майстэрня аніматараў В.Пекара і майстэрня рэжысёра Ю.Нарштэйна). Да 1990 г. працаваў рэжысёрам-аніматарам на Свярдлоўская кінастудыі. З 1990 г. – рэжысёр кінастудыі “Беларусьфільм”.