ЧАРАДЗЕЙСТВА Ў ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ

Беларусь, 2017, 13 хв.

Рэжысёр

Марына Лук’янава

Прадзюсер

Национальная киностудия «Беларусьфильм»

Cцэнар

Аляксандр Качарга

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Дзіцячы садок – гэта месца, дзе жыве чарадзейства. У дзіцячым свеце ўсё, што прыдумаеш, адбываецца на самой справе, галоўнае ў гэта верыць. У першай гісторыі дзеці гуляюць у сваю любімую гульню – хованкі. У другой гісторыі яны малююць лета – яно ў кожнага сваё. Кожны малюнак ажывае і мы адпраўляемся ў невялічкае падарожжа ў свет пэндзаляў і фарбаў. Трэцяя гіторыя – пра самы чарадзейны час ў садку – ціхі час. Аднак не ўсе дзеці могуць адразу заснуць на ціхім часе. Але калі сон прыходзіць да дзетак, яны ўсе адпраўляюцца ў цудоўныя прыгоды. Канешне, ва ўсіх калісьці былі малочныя зубы. І чацвёртая гісторыя менавіта пра гэта.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Марына Лук’янава - 1

Марына Лук’янава

Нарадзілася ў 1989 годзе ў горадзе Ветка, Беларусь. У 2009 годзе скончыла гімназію- каледж мастацтваў у Мінску. У 2013 скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў по спецыяльнасці «Рэжысура кіно і тэлебачання (анімацыйныя дзеянні)». З 2014 – рэжысёр і аніматар на нацыянальная кінастудыі «Беларусьфільм».