ЧОРНЫ КРУМКАЧ

Беларусь, 2017, 39’

Рэжысёр

Анатоль Алай

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Тэма ваеннапалонных у гады Другой сусветнай вайны – адна з асноўных у творчасці кінарэжысёра Анатоля Алая. І гэта не выпадкова: ваеннапалонным быў яго бацька, ваенурач Іван Аляксеевіч Алай, які прапаў без вестак у першыя дні вайны пад Беластокам. Усё жыццё сын шукаў бацьку. Нарэшце, з’явілася дакладнасць, надзея даведацца пра лёс роднага чалавека: яго імя значылася ў архівах нямецкага аб’яднання «Саксонскія мемарыялы». Фільм-расследванне ставіць усе магчымыя кропкі над «і» ў гэтай гісторыі даўжынёю ў жыццё.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Анатоль Алай - 1

Анатоль Алай

Нарадзіўся у г. Нова-Быхаў Магілёўскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1961 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цыкл дакументальных фільмаў пра Вялікую Айчыную вайну, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча, лаўрэат прэміі імя Рамана Кармэна.