МАЙСТАР. РЭЖЫСЁР ВІКТАР ТУРАЎ

Беларусь, 2016, 52’

Рэжысёр

Сяргей Кацьер

Вытворчасць

Белтэлерадыёкампанія

Фільм распавядае пра жыццё і творчасць рэжысёра, Народнага артыста Беларусі Віктара Турава – чалавека складанага лёсу і непростага характару. Яго фільмы ўвайшлі ў «залаты фонд» беларускай, савецкай і сусветнай кінематаграфіі. Ён стаяў ля вытокаў беларускай кінематаграфічнай школы. Лепшы беларускі рэжысёр па ацэнцы крытыкаў, ва ўспамінах сяброў ён застаўся вельмі прывабным, тэмпераментным чалавекам і вялікім жыццялюбам.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Кацьер - 1

Сяргей Кацьер

З 1984 года па сённяшні  дзень -  рэжысёр вышэйшай катэгорыі Белтэлерадыёкампаніі. З'яўляецца аўтарам і рэжысёрам больш за 20 дакументальных фільмаў.