САМАХОДЫ

Расія, Беларусь, Польшча, 2017, 40’

Рэжысёр

Ірына Волах

Вытворчасць

TVP S.A.

Фільм пераносіць гледачоў ў заходнюю Сібір. Тут у беларускіх вёсках жывуць нашчадкі перасяленцаў, якія ў канцы ХIХ ст. выехалі з тэрыторыі сучаснай Беларусі. Памяць пра радзіму жыве ў іх сэрцах.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ірына Волах - 1

Ірына Волах

У 1985 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут г. Мінск, у 1994 годзе Беларускую Акадэмію мастацтваў (майстэрня Віктара Турава). Працуе ў кіно і на тэлебачанні, выкладае ў Беларускай Акадэміі мастацтваў. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў, прызёр міжнародных кінафестываляў. Аўтар больш 40-ка дакументальных і гульнявых фільмаў.