Крышталь

Беларусь, ЗША, Германія, Расія, 2018, 93 хв.

Рэжысёр

Дар’я Жук

Прадзюсер

Біргіт Гоернбок,
Вольга Гойстэр,
Дэбі Вандэрмулен,
Валерый Дзмітрачэнка

Cцэнар

Хельга Ландаўэр пры ўдзелу Дар’і Жук

Правы

TurnstyleTV

Аператар

Караліна Коста

У ролях

Аліна Насібуліна, Іван Мулін, Юрый Барысаў, Святлана Анікей, Ілля Капанец, Людміла Разумава

Вытворчасць

Demarsh-Film, Fusion Features, Unfound Content, Vice Films, Inspiration Films, Crystal Goose, Belarusfilm, Nashe Kino

Беларусь, 90-я гады. Вольналюбівая дзяўчына-дыджэй Вэля марыць уляцець у Чыкага, на радзіму хаус-музыкі, але праз памылку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу аказваецца ў завадскім гарадку Хрустальны. Пакуль прытуліўшая яе сям’я занята падрыхтоўкай да вяселля, яна збіраецца што б там ні было дабіцца здзяйснення сваёй «амерыканскай мары».

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – фільм адкрыцця конкурсу «Да Ўсходу ад Захаду»
Адэскі МКФ (Украіна) – Гран-пры
Алмацінскі КФ (Казахстан) – Гран-пры
КФ «Акно ў Еўропу» (Расія) – галоўны прыз конкурсу «Капрадукцыя. Акно ў свет», прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дар’я Жук - 1

Дар’я Жук

Нарадзілася ў Мінску. У 16 гадоў з’ехала ў ЗША, вывучала эканоміку ў Гарвардскім універсітэце і рэжысуру ў Калумбійскім універсітэце. Зняла некалькі кароткаметражных фільмаў, якія сталі ўдзельнікамі і лаўрэатамі міжнародных кінафестываляў. Адзін з іх, «Сапраўдная амерыканка», быў адзначаны дыпломам Нацыянальнага конкурсу ММКФ «Лістапад» у 2015 годзе. Дар’я жыве і творыць паміж Мінскам і Бруклінам. Фільм «Крышталь» – поўнаметражны дэбют рэжысёра. 

Абраная фільмаграфія

2018 Крышталь

2015 Сапраўдная амерыканка