Дакументальнае кіно

Максім Швед
Чыстае мастацтва
Маляры ЖЭСу Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на сценах Мінску надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя квадраты. Натхнёны яркімі фігурамі, мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр. Зацікаўленыя мінакі, спрабуючы ін
Саша Кулак,  Бэн Гез
Хронікі ртуці
Новая Ідрыя – занядбаны шахцёрскі горад. У фільме намаляваны партрэт трох герояў-ідэалістаў і энтузіястаў, чыя маладосць прайшла з верай у альтэрнатыўную версію «амерыканскай мары».
Вольга Абрамчык
Трэнер
Алег Кірылаў – трэнер зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе. Яго падапечныя – невідушчыя. У кожнага свая гісторыя, свой шлях у вялікі спорт, але сёння перад імі стаіць агульная задача – перамагчы.
Ева-Кацярына Махава
Перазімаваць
Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. Самотныя старыя вяскоўцы ад’яжджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання. Кожны з іх мае свой уклад, свой жыццёвы вопыт, але зімаваць трэба разам. Дні цягнуцца ў хваробах, размовах, успамінах, сумесных тэл
Наталля Жамойдзік
Адна сям'я
Маленькія героі гэтага дакументальнага фільма ўжо сутыкнуліся з бядой і сіроцтвам, іх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. Сёння іх усіх усынавілі, але ўсынавілі ў розныя сем’і, разлучыўшы. Фільм аб драмах і невырашальных супярэчнасцях, аб цяжкі
Аляксандр Міхалковіч
Мая бабуля з Марса
Мая бабуля Зіна жыла ва Украіне, Расіі, Беларусі, але пасля таго, як выйшла на пенсію, пераехала ў Крым. Моцная і поўная жыцця, яна заўжды яднала нашу вялікую сям’ю. Пасля геапалітычных зменаў ва Украіне наведваць яе стала цэлым выпрабаваннем. Ст
Дар’я Дземура
Гульня ў класікі
Апошнія некалькі гадоў маладая пара жыве ў вёсцы. Адбываецца падзея, якая змушае іх радыкальна перагледзець стасункі паміж сабой. Мінулае і сучаснасць сплятаюцца ў блытаны аповед, у якім героі губляюць сон, выганяюць адно аднаго з хаты, кідаюцца
Юрый Цімафееў
Вялікае падарожжа князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі
Захапляльнае і пазнавальнае падарожжа ў часе і прасторы. У аснове фільма – інтрыга вандроўкі Мікалая Радзівіла Сіроткі па Еўропе і хроніка яго паломніцтва, згодна з дазволам Папы Рымскага, у Егіпет і на Святую Зямлю. А таксама таямніцы захаванняў
Андрэй Куціла
Summa
Маладая беларуская мастачка едзе ў Польшчу ў госці да свайго сябра, пажылога мастака Анджэя Струмілы. Гэта вандроўка дае ёй магчымасць забыць пра гарадскі тлум, яму – пра самоту. Маляванне, размовы, верхавая язда, хатнія справы – прыемнае баўленн