Агмень

Беларусь, 2017, 39 хв.

Рэжысёр

Юры Цімафееў

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Юры Цімафееў

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Іван Ганчарук

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Фільм апавядае пра жыццё беларускай глыбінкі. У вёсцы Локтышы Ганцавiчскага района ёсць незвычайны клуб-музей. Адзін з яго залаў называецца «Музей АнтыБахуса», па сутнасці гэта кабінет прафілактыкі здаровога ладу жыцця. Фільм тэматычна выходзіць за рамкі антыалкагольнай прапаганды, ён падымаецца да асэнсавання праблемы вымірання вёсак.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Юры Цімафееў - 1

Юры Цімафееў

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў на тэлебачанні. З 2008 года – рэжысёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Лаўрэат міжнародных кінафестываляў.

ВІДЭА