Фанат

Беларусь, Польшча, 2017, 40 хв.

Рэжысёр

Андрэй Кудзіненка

Cцэнар

Андрэй Кудзіненка

Правы

Studio Sonica

Аператар

Ягор Яфімаў

Вытворчасць

Studio Sonica

Вася Пешаход – фанат брэсцкага «Дынама». Ён «прабіў» 5 «залатых» сезонаў, што значыць наведаў усе гульні каманды. На выязныя матчы ён ходзіць выключна пехатою. За 2016 год ён прайшоў 4 470 км, без аўтаспыну, без грошай, начуючы ў лесе. Футбол выратаваў яго ад турмы, а дарога ратуе ад смерці. Вася інтуітыўна адкрыў універсальную формулу: калі няма надзеі і не бачыш ніякага сэнсу ў жыцці, трэба проста ісці.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэй Кудзіненка - 1

Андрэй Кудзіненка

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Брэсце. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (майстэрня ігравога кіно Віктара Турава) і аспірантуру. Удзельнік і прызёр міжнародных кінафестываляў. Аўтар поўнаметражных ігравых фільмаў. Куратар мультымедыйнага праекта «Хранатопь».

ВІДЭА