Чыстае мастацтва

Польшча, Беларусь, Эстонія, 2019, 50 хв.

Рэжысёр

Максім Швед

Прадзюсер

Магда Баровец,
Таццяна Матысяк,
Воля Чайкоўская

Cцэнар

Максім Швед,
Лукаш Чайка

Правы

Square Film Studio, Volia Films

Аператар

Гжэгаж Хартфіл

Вытворчасць

Square Film Studio, Volia Films

Маляры ЖЭСу Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на сценах Мінску надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя квадраты. Натхнёны яркімі фігурамі, мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр. Зацікаўленыя мінакі, спрабуючы інтэрпрэтаваць творчасць Захара, выказваюць сваё меркаванне не толькі пра мастацтва. Назіраючы за нараджэннем арт-феномену, фільм з іроніяй і любоўю паказвае сучасную Беларусь і ўздымае пытанні, актуальныя не толькі для нашай краіны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Кракаўскі МКФ (Польшча)
МФ дакументальнага кіно «АртДокФэст» (Латвія / Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Максім Швед - 1

Максім Швед

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля вырашыў вывучаць рэжысуру. Скончыў Вышэйшую школу рэжысёраў і сцэнарыстаў у Санкт-Пецярбургу (2013) і Кінашколу Анджэя Вайды (дакументальная праграма, 2016). У цяперашні час здымае дакументальныя серыялы для тэлебачання. У вольны час здымае сацыяльныя відэаролікі.

ВІДЭА