ЦАР ГАРЫ

Беларусь, Польшча, 2017, 46 хв.

Рэжысёр

Андрэй Куціла

Прадзюсер

Марцін Панькоўскі

Cцэнар

Андрэй Куціла

Правы

TVP S.A.

Аператар

Андрэй Куціла

Вытворчасць

Streamline

Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнай-прыродай ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечак. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэй Куціла - 1

Андрэй Куціла

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў горадзе Баранавічы. У 2007 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2009 – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Удзельнік міжнародных кінафестываляў.

ВІДЭА