Янка Купала

Беларусь, 2017, 26 хв

Рэжысёр

Віктар Аслюк

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Вольга Дашук

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Анатоль Казазаеў

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Янка Купала – адзін з духоўных сімвалаў Беларусі. Гэта постаць, якую ўжо нічым з вышыні сучаснасці нельга зменьшыць. Але цяжар прызнання, залічэння ў сотні класікаў прыводзіць да акамянеласці асобы. Аўтары фільма знімаюць гэтую акамянеласць – праз увесь фільм гучаць вершы. Патрыятычныя, якія апяваюць Беларусь і наш народ, будзяць яго ад гістарычнае апатыі і вечнае тугі. Містычныя, якія шэпчуць пра ажыўленне мінуўшчыны, што спіць у кургане. І інтымна-лірычныя, напоўненыя патаемным хараством, вечнай пачуццёвасцю і прагай да жыцця.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Віктар Аслюк - 1

Віктар Аслюк

Скончыў Беларсукі дзяржаўны універсітэт, факультэт філалогіі, а затым Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура дакументальнага кіно» (майстэрня Віктара Дашука). Лаўрэат міжнародных кінафестываляў. Сябра Еўрапейскай кінаакадэміі.

ВІДЭА