Сумленны погляд
Рэжысёр
Дзмітрый Дзядок
Прадзюсер
Дзмітрый Дзядок
Cцэнар
Дзмітрый Дзядок, Аляксандр Тагуноў
Правы
Дзмітрый Дзядок
Аператар
Дзмітрый Дзядок
У ролях
Максім Карасцялёў, Арцемій Калінін, Артур Гуркін, Кацярына Стаброўская
Вытворчасць
Дзмітрый Дзядок
Максім – малады рэжысёр. Вакол яго – адданая каманда энтузіястаў: дзяўчына-асістэнт і хлопец-рознарабочы. Сёння Максім здымае мастацкі фільм «Сумленны погляд», на які ўскладае вялікія надзеі. Галоўны герой фільма – нешта паміж Данілай Багровым з фільма «Брат» і «Сталкерам» Таркоўскага. Ролю выконвае знаёмы тэатральны акцёр. Вырашаючы творчыя задачы, Максім намагаецца ўзбагаціць фільм «мастацкімі», на яго думку, прыёмамі. У перапынках мроіць пра патрыманы BMW. Што ж пераважае ў Максіме: любоў да кіно ці прага прызнання?

Дзмітрый Дзядок
Нарадзіўся ў 1989 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура мастацкага фільма» ў 2015 годзе. Аўтар фільмаў «Невядомы мужчына» (2014), «Паміж небам і зямлёй» (2015) і інш.