Мы. Кінаальманах дэбютных работ

Беларусь, 2017, 100 хв.

Рэжысёр

Яўгеній Сяцько,
Анастасія Мірашнічэнка,
Надзея Абрамчук,
Арсеній Ільіных,
Кірыл Ярохін

Прадзюсер

Национальная киностудия «Беларусьфильм»

Cцэнар

Яўгеній Сяцько,
Кірыл Ярохін,
Алег Сухамера,
Анастасія Мірашнічэнка,
Надзея Абрамчук,
Дзмітрый Багаслаўскі,
Павел Іваноў

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Аляксандр Уласаў, Сяргей Торбік, Дзмітрый Рудзь

У ролях

Лізавета Шукава, Раман Шыцько, Валерый Шушкевіч, Аляксандр Яфрэмаў, Ілля Ясінскі, Яраслаў Русецкі, Ганна Інодзіна, Таццяна Ражаўская, Марына Зышчык, Арцём Міхалевіч, Фёдар Савельеў, Аляксей Юхімец, Наталля Капітонава, Антон Жукаў, Лізавета Ільеўская

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Пяць кароткіх гісторый («Падарунак Санта-Клауса», «Спадарожнік», «Дыялог», «Лялька», «Брачо») пра жыхароў сучаснага мегаполіса, аб пошуках праўды, кахання, надзеі, сэнсу і свайго месца ў жыцці.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Яўгеній Сяцько - 1

Яўгеній Сяцько

Нарадзіўся 5 студзеня 1975 у в.Голынь Наваградскага раёна Гродненскай вобласці, Беларусь. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, геаграфічны факультэт (1997), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, майстэрня Міхаіла Пташука (2004). З 2005г. працуе на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў.

 Анастасія Мірашнічэнка - 1

Анастасія Мірашнічэнка

Нарадзілася ў 1982 годзе. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, спецыльнасць “Рэжысер кіно і тэлебачання”. Рэжысёр 9 дакументальных фільмаў (2009-2016), уладальнік прэмій 9 фестываляў.

Надзея Абрамчук - 1

Надзея Абрамчук

2006 – скончыла Беларускі дзяржаўы ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі; 2007 – 2012 – Беларуская дзяржаўная акадэія мастацтваў, спецыяльнасць “Рэжысура кіно і телебачання (майстэрня С.Г.Катьера); 2009 – прыз фестываля “Кінаварка” (Мінск), фотакліп «OfnEgipt» гурта «Energy»; 2010 – удзел у фестывалі «ONESHOT» у Ерэване, Арменія, дакументальны караткаметражны фільм “Хрысціна”; 2015 – караткаметражны фільм “Той бок” (сцэнарыст, рэжысёр мантаж).

Арсеній Ільіных - 1

Арсеній Ільіных

Скончыў Белраускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура кіно» ў 2017 годзе. Пад час вучобы зняў каля 10 кароткаметражных фільмаў.

 Кірыл Ярохін - 1

Кірыл Ярохін

У 2011 годзе скончыў Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці “Дызайн прадметна-прасторавых комплексаў”. У 2012 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне кінарэжысуры. Падчас навучэння зняў паўнаметражны фільм “Вова”.