Нашы дзеці

Беларусь, 2017, 39 хв.

Рэжысёр

Галіна Адамовіч

Прадзюсер

Віктар Лабковіч

Cцэнар

Алена Антанішына

Правы

«Першая КінаВідэаКампанія»

Аператар

Сяргей Мілешкін

Вытворчасць

«Першая КінаВідэаКампанія»

Кожны з бацькоў упэўнены, што яго дзіця асаблівае. Але іншы раз зразумець і прыняць такое дзіця бывае складана нават бацькам. Гэта зусім не проста, калі яно не самае зручнае, не заўсёды зразумелае і часам вельмі перашкаджае. Але менавіта гэтыя дзеці робяць свет дабрэйшым, вучаць нас цярплівасці і любові. Перадусім, гэта фільм пра бацькоў – іх штодзённы подзвіг уражвае, выклікае спачуванне, захапленне і прымушае задумацца аб тым, штó значыць быць маці і бацькам. Любога дзіцяці, не толькі асаблівага. Гэта фільм для ўсіх, у каго ёсць дзеці. І для тых, хто толькі плануе: «Калі-небудзь у мяне будзе дзіця…».

ПРА РЭЖЫСЁРА
Галіна Адамовіч - 1

Галіна Адамовіч

Рэжысёр-дакументаліст, член Беларускага саюза кінематаграфістаў, прызёр шматлікіх міжнародных кінафестываляў. У 1994 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура дакументальнага кіно», майстэрня Віктара Дашука. З 1995 года супрацоўнічае з кінастудыяй «Беларусьфільм».

Абраная фільмаграфія

2017 Чужое і свае

2013 Музыка ваенная

2010 Маляваны Рай

ВІДЭА