Сашава пекла

Беларусь, 2019, 98 хв.

Рэжысёр

Мікіта Лаўрэцкі

Прадзюсер

Мікіта Лаўрэцкі,
Вольга Кавалёва

Cцэнар

Мікіта Лаўрэцкі,
Рэй Коз

Правы

Мікіта Лаўрэцкі

Аператар

Трэйсі Хіпхоп

У ролях

Аляксей Свірскі, Улад Лалабай, Вольга Кавалёва, Антон Серанкоў, Сяргей Каласоўскі, Ганна Баброва, Валерый Пшанічны

Вытворчасць

Мікіта Лаўрэцкі

Калі рэпер Олі, які пакрысе набывае папулярнасць, урэшце сустракаецца са сваім віртуальным суаўтарам Сашам, іх тусовачны ўікэнд мяняе фарбы ад мілага да пакутліва няёмкага і нават вусцішнага. Андэграўндны канц, дзіўная сустрэча з дзяўчынай-готкай і, нарэшце, літаральны спуск у пекла – ўсё знята на шумную VHS-стужку.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Маскоўскі МКФ (Расія) – сусветная прэм’ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Мікіта Лаўрэцкі - 1

Мікіта Лаўрэцкі

Мікіта Лаўрэцкі нарадзіўся ў 1994 годзе ў Мінску. У 2015 годзе яго дэбютны поўнаметражны фільм «Беларускі псіхапат» стаў лепшым фільмам Нацыянальнага конкурсу Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». З 2018 года вывучае кіназнаўства ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго тэксты пра кіно і серыялы публікаваліся ў такіх выданнях, як «Мастацтва кіно» і «The Village».

Абраная фільмаграфія

«Беларускі псіхапат» (2015)

ВІДЭА