Лагодны воўк

Беларусь, 2018, 7 хв.

Рэжысёр

Наталія Дарвіна

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Алена Масла,
Наталія Дарвіна

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

На краю палянкі ў глыбіні лесу жыў Галодны воўк. А галодным ён быў увесь час таму, што меў жаласлівае сэрца. Харчаваўся травамі, мёдам і піў гарбату. Аднойчы ўзімку ваўку ўжо стала не пад сілу галадаць, і ён усё ж такі вырашыў у бабы з дзедам выкрасці баранчыка. Выкраў і не змог яго з’есці, пашкадаваў. Замест гэтага напаіў яго гарбатай і наладзіў танцы. А ў гэты час дзед з ружжом і сабакам прыйшлі да дому ваўка, каб вярнуць баранчыка і пакараць ваўка…

ПРА РЭЖЫСЁРА
Наталія Дарвіна - 1

Наталія Дарвіна

Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, аддзяленне рэжысуры анімацыйнага кіно (1997 г.). Рэжысёр-аніматар кінастудыі «Беларусьфільм». Аўтар фільмаў «Іван ды Мар’я», «Нядоўгая гісторыя аб птушках, «Дружок», «Бегла мышаня па траве», лаўрэат міжнародных кінафестываляў.