Вахцёр

Беларусь, 2018, 10 хв.

Рэжысёр

Аляксандр Крывецкі

Прадзюсер

Андрэй Крывецкі

Cцэнар

Мікалай Рудкоўскі

Правы

Андрэй Крывецкі

Аператар

Арцемій Калінін

У ролях

Андрэй Сенькін, Валерый Шушкевіч, Аляксандр Стасевіч

Вытворчасць

Андрэй Крывецкі

Тэатр. Звычайны вечар. Дэкарацыі ўсталяваны, касцюмы гатовы, акцёры паўтараюць тэкст і грыміруюцца – прывычная мітусня перад спектаклем, але не для ўсіх... У гэты вечар Сяргей Іванавіч Гаўрылаў апошні раз выйдзе на сцэну тэатра, якому прысвяціў большую частку свайго жыцця. Маўклівы і хмурны, ён праходзіць па калідорах, заходзіць у сваю грымёрку і зачыняе дзверы, застаючыся сам-насам з пытаннем: «Што далей?». Гледачы занялі свае месцы. Патухае свет. Спектакль пачаўся...

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Кінафестываль аўтарскага кароткаметражнага кіно «МІКРАФЭСТ» (Масква) – спецыяльны прыз журы, прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандр Крывецкі - 1

Аляксандр Крывецкі

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У 2017 годзе паступіў на Вышэйшыя курсы кіно і тэлебачання УДІК (г. Масква). Аўтар фільма «Дваццацьшаснаццаць» (2016, сумесна з Дзмітрыем Рачкоўскім). Удзельнік міжнародных кінафестываляў.

Абраная фільмаграфія

2016 Дваццацьшаснаццаць

ВІДЭА