Ваўчышка

Беларусь, 2018, 10 хв.

Рэжысёр

Ігар Воўчак

Прадзюсер

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Cцэнар

Рыта Шаграй,
Галіна Раманава

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Жыў у лесе Ваўчышка, кожны дзень адкрываў для сябе што-небудзь новае, любаваўся павуцінкай, плывучым па вадзе лістом, гуляў з жабай і зайцам, пужаўся велізарнага, быццам гара, лася. Але аднойчы Ваўчышку знайшоў чалавек. Ён прынёс шчанё ў свой дом і стаў прыручаць, а за гэтым усім раўніва назіралі сабака і кот. У Ваўчышкі пачалося новае, непадобнае да папярэдняга жыццё, але сны пра мінулае не давалі спакою.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ігар Воўчак - 1

Ігар Воўчак

Нарадзіўся ў Мінску ў 1946 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна (1970), Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў – аддзяленне рэжысуры і мульціплікацыйнага кіно, майстэрня Ю. Нарштэйна (1981). З 1981 года працуе рэжысёрам-аніматарам на кінастудыі «Беларусьфільм».

Абраная фільмаграфія

2017 Акіяны