ЗАЛАТАЯ МАСКА. Фільм адкрыцця

Беларусь, 2017, 15 хв.

Рэжысёр

Анатоль Алай

Cцэнар

Ігар Асінскі,
Анатоль Алай

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Юры Елхоў

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

У паслужным спісе народнага артыста БССР і СССР Расціслава Янкоўскага звыш 160 вядучых роляў у класічным, сучасным і замежным рэпертуары тэатра імя М.Горкага, дзесяткі роляў у мастацкіх фільмах і тэлеспектаклях, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» беларускага і савецкага мастацтва. Апошні раз ён выйшаў на сцэну тэатра ў спектаклі з сімвалічнай назвай «Вечнасць на дваіх». Фільм-сведчанне ўдзячнай памяці аб вялікім артысце.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Анатоль Алай - 1

Анатоль Алай

Нарадзіўся у г. Нова-Быхаў Магілёўскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1961 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за цыкл дакументальных фільмаў пра Вялікую Айчыную вайну, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча, лаўрэат прэміі імя Рамана Кармэна.