Палонная

Венгрыя, 2017, 89 хв.

Рэжысёр

Бернадэт Туза-Рытэр

Прадзюсер

Юліяна Угрын,
Вікі Рэка Кіш

Cцэнар

Бернадэт Туза-Рытэр

Правы

Syndicado

Аператар

Бернадэт Туза-Рытэр

Вытворчасць

Éclipse Film

Пяцідзесяцідвухгадовая венгерка Марыш на працягу дзесяці гадоў працуе на сям’ю сваёй гаспадыні па дваццаць гадзін у суткі. У яе адабралі дакументы, яе праца не аплачваецца, яна нават не можа пакінуць дом без дазволу. Да Марыш ставяцца, як да жывёлы: яна атрымоўвае аб’едкі, ёй няма дзе спаць. Яе не пакідае пачуццё страху, але жанчына марыць вярнуцца да нармальнага жыцця. Прысутнасць камеры дапамагае ёй усвядоміць, што яна не самотная. Яна пачынае адчуваць давер і пасля двух гадоў здымак набіраецца мужнасці, каб раскрыць свой план: «Я ўцяку». У фільме паказаны гераічны шлях Марыш да свабоды.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (Нідэрланды) – конкурсная праграма поўнаметражнага дакументальнага кіно
2018 МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія) – Гран-пры
МФ дакументальнага кіно «Millenium» (Бельгія) – «Бронзавы аб'ектыў», Лепшы фільм аб правах чалавека
МКФ «Сандэнс» (ЗША) – афіцыйная праграма
МКФ «Адзін свет» (Чэхія) – конкурсная праграма «Права ведаць»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Бернадэт Туза-Рытэр - 1

Бернадэт Туза-Рытэр

Незалежны венгерскі кінарэжысёр і кінамантажор, вучылася ва Універсітэце тэатра і кіно ў Будапешце. У 2013 годзе была адным з рэжысёраў праекта «Кінацягнік: руская зіма» (прыз глядацкіх сімпатый МКФ «Visions du Réel»). Член HSE і Венгерскай акадэміі кіно. Прэм’ера яе першага поўнаметражнага дакументальнага фільма «Палонная» адбылася на МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме ў 2017 годзе. У 2018 годзе фільм быў у праграме МКФ «Сандэнс», і гэта першы венгерскі поўнаметражны фільм-удзельнік гэтага фестывалю. 

Абраная фільмаграфія

2017 Палонная

ВІДЭА