Беларуская Атлантыда

Беларусь, 2017, 52 хв.

Рэжысёр

Віктар Аслюк

Cцэнар

Вольга Дашук

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Анатоль Казазаеў

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Фільм аб наступствах глабалізацыі. У грамадстве ў адказ на гэту планетарную тэндэнцыю адбываюцца розныя працэсы, у асноўным супрацьлеглага глабалізацыі кірунку – да ўласнай гісторыі, мясцовых традыцый, сваёй нацыянальнай глыбіні, умацавання нацыянальнай самасвядомасці. У цэнтры настальгічнага, але адначасова і грунтоўнага фільма просты чалавек, Сяргей Бандарэнка, які будуе на сваёй сядзібе копію Крэўскага замка ў маштабе 1:10. Яго канчатковы план – стварыць турыстычную атмасферу, якая б рэальна і дэталёва сведчыла аб гістарычных падзеях на гэтай зямлі.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Віктар Аслюк - 1

Віктар Аслюк

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Ляскавічах Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1984), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура дакументальнага кіно», майстэрня Віктара Дашука (1994). Лаурэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001). Член Еўрапейскай кінаакадэміі (з 2003 года).


ВІДЭА