БРАТ ЯКАБ

Германія, 2017, 92 хв.

Рэжысёр

Элі Раланд Захс

Прадзюсер

Элі Раланд Захс

Cцэнар

Элі Раланд Захс

Правы

Taskovski Films

Аператар

Элі Раланд Захс, Маркус Клот

Вытворчасць

Dokomotive

У гэтым вельмі камерным фільме-партрэце рэжысёр Элі Раланд Захс спрабуе зразумець учынак свайго брата, які, некалькі гадоў назад прачытаўшы Каран, вырашыў прыняць іслам і цалкам змяніць сваё жыццё. Якаб перастаў мець зносіны са старымі сябрамі, адмовіўся ад былых забаваў і прысвяціў сябе служэнню Богу. Фільм дае магчымасць рэжысёру аднавіць страчаную сувязь, выходзячы за межы выключна рэлігійных разважанняў. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно «DOK.fest» у Мюнхене (Германія) – лепшы дакументальны фільм у нацыянальным конкурсе (DOK.deutsch)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Элі Раланд Захс - 1

Элі Раланд Захс

Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Гёцінгене, Германія, дзяцінства правёў у Афрыцы (Сенегал, Руанда, Батсвана і Камерун). У 2007-2013 гадах вучыўся па спецыяльнасці «Рэжысёр і аператар дакументальнага кіно» ў Акадэміі медыямастацтваў Кёльна, Германія. У 2011 годзе вывучаў рэжысуру ў кінашколе EICTV на Кубе. З 2013 года працуе як незалежны аператар і рэжысёр. У 2015 годзе атрымаў стыпендыю фонду «Mediengründerzentrum NRW» і заснаваў кампанію па вытворчасці дакументальных фільмаў «Dokomotive».

Абраная фільмаграфія

2017 Брат Якаб

ВІДЭА