Калектыў

Румынія, Люксембург, 2019, 109 хв.

Рэжысёр

Аляксандр Нанаў

Прадзюсер

Аляксандр Нанаў,
Б’янка Аана

Cцэнар

Антаанэта Опрыш

Правы

Cinephil

Аператар

Аляксандр Нанаў

Вытворчасць

Alexander Nanau Production, Samsa Film, HBO Europe

Дваццаць сем чалавек загінула і амаль дзве сотні пацярпела ў выніку пажару ў бухарэсцкім клубе «Colectiv» у 2015 годзе. Пазней у бальніцах пачалі паміраць тыя пацярпелыя, чыё жыццё не знаходзілася пад пагрозай. Адзін з дактароў звязваецца з журналістамі і просіць правесці рэпарцёрскае расследаванне. Ланцужок неверагодных адкрыццяў дапамагае выявіць карупцыю ў галіне аховы здароўя. Новы міністр ідзе на кантакт з прэсай, намагаецца рэфармаваць прагнілую сістэму, але сутыкаецца з перашкодамі. Аўтары бескампраміснага фільма «Калектыў» паказваюць, наколькі ўплывовым можа апынуцца журналісцкае расследаванне. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Венецыянскі МКФ (Італія) – афіцыйная праграма, прэм’ера
МКФ у Таронта (Канада) – афіцыйная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандр Нанаў - 1

Аляксандр Нанаў

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Бухарэсце. Рэжысёр, аператар, сцэнарыст, мантажор. Вывучаў рэжысуру ў Акадэміі кіно і тэлебачання ў Берліне (DFFB). У 2010 годзе яго дакументальны фільм «Свет вачыма Іёна Б.» атрымаў прэмію «Эмі». Аператар французска-нямецкага дакументальнага фільма «Нічогавуд» рэжысёра Соні Кронлунд, знятага ў Афганістане. Прэм’ера адбылася ў 2017 годзе на Канскім МКФ у межах «Двухтыднёвіка рэжысёраў». Удзельнік МКФ «Лістапад».

Абраная фільмаграфія

2019 Калектыў

2017 Нічогавуд