Канфуцыянская мара

Кітай, 2019, 87 хв.

Рэжысёр

Міцзэ Лі

Прадзюсер

Міцзэ Лі,
Бетсі Цзай,
Джэф Райхерт,
Віялет Фэн

Cцэнар

Міцзэ Лі,
Эвита ЮэПу Чжоу

Правы

CAT&Docs

Аператар

Міцзэ Лі

Вытворчасць

Mijie Li, Betsy Tsai

Чааянь жыве ў вялізным горадзе з мужам, сынам і свякроўю. У яе сталая праца і камфортнае жыццё, але маладая жанчына адчувае, як у сям’і расце адчужэнне. Чааянь звяртаецца да канфуцыянства, старажытнага вучэння, забытага яе пакаленнем. Кожны дзень яна чытае мантры аб маралі і гармоніі і бачыць у іх надзею для сваёй сям’і. Яна хоча далучыць да вучэння і свайго сына Чэня, каб той спасцігаў традыцыйныя каштоўнасці з ранняга ўзросту. Але яе ідэі не знаходзяць падтрымкі ў блізкіх. Канфлікт толькі паглыбляецца; здаецца, з крызіснага стану няма выйсця. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МФ дакументальнага кіно «HotDocs» (Канада) – сусветная прэм’ера, праграма «World Showcase»
МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – конкурсная праграма дакументальнага кіно, спецыяльная згадка журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Міцзэ Лі  - 1

Міцзэ Лі

Нарадзілася ў Хунані, Кітай. Рэжысёр і мантажор. Вывучала кіно ў Шанхаі і Нью-Ёрку. Працавала над тэлевізійнымі і поўнаметражнымі дакументальнымі фільмамі з такімі вядомымі рэжысёрамі, як Джэсіка Юй, Міла Онг-Твін і Джулія Райхерт. Яе фільмы былі ўдзельнікамі міжнародных кінафестываляў і адзначаны ўзнагародамі. Сярод яе работ – «Шанхайская маці» (2011), «Дробная бульба» (2011), «Паглыбленне ў традыцыю» (2017), «Арганізацыя шчасця» (2018) і інш.


Абраная фільмаграфія

2019 Канфуцыянская мара

2018 Арганізацыя шчасця

2017 Паглыбленне ў традыцыю

ВІДЭА