ГОРАД СОНЦА

Грузія, ЗША, Катар, Нідэрланды, 2017, 104 хв.

Рэжысёр

Раці Анелі

Прадзюсер

Раці Анелі ,
Дэа Кулумбегашвілі,
Джым Старк

Cцэнар

Дэа Кулумбегашвілі,
Раці Анелі

Правы

Syndicado Film Sales

Аператар

Арсені Хачатуран

У ролях

Зураб Гелашвілі, Арчыл Хведэлідзэ, Марыям Пхаладзэ, Ірына Пхаладзэ

Вытворчасць

Office of Film Architecture / OFA

Чыатура – горад у Заходняй Грузіі. Быў час, калі ён забяспечваў 50% сусветнай здабычы марганцу. Сёння ў сувязі з рэзкім скарачэннем марганцавай вытворчасці ён няўхільна ператвараецца ў горад-прывід. Сярод яго руін бавяць свой век незвычайныя людзі. Выкладчык музыкі працягвае разбураць горад, каб забяспечыць дастойнае жыццё сваёй сям’і; шахцёр, які стаў акторам, разрываецца паміж захапленнем тэатрам і заробкам грошай; дзве знясіленыя спартсменкі-чэмпіёнкі вымушаныя працягваць трэніроўкі, каб выжыць.


ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «goEast» (Германія) – прэмія Федэральнага міністэрства замежных спраў за культурную разнастайнасць
МКФ «DocumentaMadrid» (Іспанія) – лепшы поўнаметражны фільм у міжнародным конкурсе
МФ дакументальнага кіно ў Шэфілдзе (Вялікабрытанія) – прэмія «Art Doc»
МКФ у Сараева (Боснія і Герцагавіна) – «Сэрца Сараева» за лепшы дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Раці Анелі - 1

Раці Анелі

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Тбілісі, Грузія. Вывучаў усходазнаўства і міжнародныя адносіны ў Свабодным універсітэце Тбілісі і Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку. З 1999 па 2014 год жыў у Нью-Ёрку, для здымак першага поўнаметражнага дакументальнага фільма «Горад сонца» вярнуўся ў Грузію. У 2014 годзе спрадзюсіраваў кароткаметражны фільм «Нябачныя прасторы», які намініраваўся на «Залатую пальмавую галіну» на Канскім МКФ. У 2016 годзе спрадзюсіраваны ім фільм «Лета» быў паказаны ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» у Канах.

Абраная фільмаграфія

2017 Горад сонца

ВІДЭА