Праект «бабуля»

Венгрыя, Германія, Вялікабрытанія, 2017, 89 хв.

Рэжысёр

Балінт Рэвес

Прадзюсер

Ласла Кантар,
Балінт Рэвес

Cцэнар

Мерэдыт Колчастар,
Рубэн Вудзін Дэшам,
Балінт Рэвес

Правы

Aerofilms

Аператар

Рубэн Вудзін Дэшам

Вытворчасць

Gallivant Film, ÚJ Budapest Filmstúdió

Тры ўнукі скіроўваюцца са сваімі бабулямі ў анархічнае падарожжа ў мінулае. Гэта складанае роўд-муві пра дыялог пакаленняў, гісторыя сталення трох хлопцаў і вяртання ў маладосць іх бабуль – англійскай шпіёнкі, танцоўшчыцы з нацысцкай Германіі і венгерскай камуністкі, якая перажыла Халакост. Фільм нібы намацвае мову, з дапамогай якой пакаленне ХХІ стагоддзя можа захаваць каштоўнасці ХХ стагоддзя. «Праект «Бабуля»» закранае тэму класічных каштоўнасцей разам з некаторымі табуяванымі гістарычнымі і дэманструе «дух часу», які кіруе маладымі людзьмі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно ў Будапешце (Венгрыя)
МФ дакументальнага кіно і анімацыі ў Лейпцыгу (Германія) – прыз MDR
2018 Прыз венгерскіх кінакрытыкаў – лепшы дакументальны фільм, лепшы мантаж
МФ дакументальнага кіно аб правах чалавека «Docudays UA» (Украіна)
МФ дакументальнага кіно «ДОКер» (Расія) – асноўная конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Балінт Рэвес - 1

Балінт Рэвес

Венгерскі мантажор, сцэнарыст, прадзюсар і рэжысёр. Яшчэ ў дзяцінстве пачаў працу ў кінаіндустрыі ў якасці акцёра. У 2012 годзе скончыў Брайтанскі ўніверсітэт. Заснаваў уласную прадзюсарскую кампанію «Gallivant Film», здымае ігравое і дакументальнае кіно, асаблівую ўвагу надае міжнародным сумесным праектам. Аддае перавагу здымкам кіно, якое закранае спрэчныя пытанні. Ён член каманды «Dreampire» – першага сусветнага аўдыёвізуальнага архіва мар і снабачанняў, які дэманстраваўся ў Берліне, Лондане, Джакарце і Будапешце.

Абраная фільмаграфія

2017 Праект «Бабуля»

ВІДЭА