Пустэльнік

Расія, 2018, 67 хв.

Рэжысёр

Арцём Маскалёў

Прадзюсер

Сяргей Зярноў

Cцэнар

Арцём Маскалёў

Правы

Кінастудыя Горкага

Аператар

Глеб Філатаў

Вытворчасць

Кінастудыя Горкага

Апошнія дваццаць два гады Віктар Сцяпанаў жыве ў глухім лесе за пяць кіламетраў ад бліжэйшай вёскі. Яго дом – гэта павець з грубай тканіны ў некалькі слаёў, жалезная печ і земляная падлога. Думкі аб прыродзе і месцы чалавека ў біясферы суправаджаюць Віктара ўсё жыццё. Ён кажа, што пасля дзевяці месяцаў жыцця ў лесе застаешся нібы голым – сам-насам з сабой. Іншы раз няма куды падзецца ад нуды, але пустэльнік чэрпае сілы ў сваёй непарыўнай сувязі з прыродай.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія) – сусветная прэм’ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Арцём Маскалёў - 1

Арцём Маскалёў

Нарадзіўся ў Маскве ў 1988 годзе. Скончыў Механіка-матэматычны факультэт МДУ (2010), Школу драмы Германа Сідакова (рэжысура, 2012) і Маскоўскую школу новага кіно (рэжысура, 2015). Зняў кароткаметражны ігравы фільм «Вольныя дні» (2015).

ВІДЭА