Хатнія гульні

Украіна, Францыя, Польшча, 2018, 86 хв.

Рэжысёр

Аліса Каваленка

Прадзюсер

Стэфан Сіяан,
Максім Васяновіч,
Валянцін Васяновіч,
Мірослаў Дэмбіньскі

Cцэнар

Аліса Каваленка

Правы

Syndicado

Аператар

Сергій Стэцэнка, Аліса Каваленка

Вытворчасць

East Roads Films, Studio Garmata Film, DocEdu Foundation & Telewizja Polska

Захапленне футболам можа выратаваць дваццацігадовую Аліну з беднай кіеўскай сям’і ад галечы. Яна расла ў прыгарадзе і калі пачала гуляць у футбол з хлопцамі, яе бацькі сядзелі ў турме за нязначныя злачынствы. Трэнер жаночай каманды заўважае яе талент, і дзяўчына падпісвае кантракт з «Атэксам», адзіным жаночым футбольным клубам у Кіеве. Мы бачым Аліну ў пераломны момант лёсу. Яна павінна далучыцца да нацыянальнай каманды, калі жыццё кідае ёй яшчэ адзін выклік: памірае маці, пакідаючы яе і яшчэ дваіх дзяцей сіротамі. І Аліна мусіць зрабіць выбар: футбол альбо сям’я.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МФ дакументальнага кіно ў Шэфілдзе (Вялікабрытанія) – сусветная прэм'ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аліса Каваленка - 1

Аліса Каваленка

Нарадзілася ў Запарожжы ў 1987 годзе. Вучылася ў Кіеўскім нацыянальным ўніверсітэце тэатра, кіно і тэлебачання імя І. К. Карпенкі-Карага і Кінашколе Анджэя Вайды ў Варшаве пад кіраўніцтвам вядомага польскага дакументаліста Марцэля Лазіньскага. Яе дэбютны фільм «Сястра Зо» ўдзельнічаў у некалькіх фестывалях. Другі поўнаметражны дакументальны фільм «Аліса ў краіне вайны» быў у конкурснай праграме «First Appearance» на МКФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме ў 2015 годзе і атрымаў тры прызы ў Парыжы, Агадыры і Мехіка. 

Абраная фільмаграфія

2018 Хатнія гульні

2015 Аліса у Краіне вайны

ВІДЭА