Зямля мёду

Паўночная Македонія, 2019, 85 хв.

Рэжысёр

Тамара Кацеўска,
Любамір Стэфанаў

Прадзюсер

Атанас Георгіеў

Cцэнар

Любамір Стэфанаў,
Тамара Кацеўска

Правы

Deckert Distribution

Аператар

Феймі Даўт, Самір Люма

Вытворчасць

Trice Films, Apolo Media

Закінутая македонская вёска. Ужо немаладая Хацідзэ прабіраецца па горных схілах да вулляў у скалах. Яна вітае пчол сакрэтным спевам і выдатна абыходзіцца з сотамі без сеткі і пальчатак. Дома яе чакае прыкутая да ложка маці. Зрэдзьчас жанчына выбіраецца ў сталіцу, каб прадаць крыху мёду. Але спакойную плынь жыцця парушае сям’я качэўнікаў, якая разбівае лагер зусім побач. Роў рухавікоў, сямёра няўрымслівых дзяцей, сто пяцьдзясят кароў… Прыязная Хацідзэ нічога не хавае і спрабуе пасябраваць з імі, аднак галава сям’і прымае рашэнне, якое можа назаўсёды разбурыць звыклы ўклад яе жыцця.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ «Сандэнс» (ЗША) – прыз Вялікага журы, прыз за лепшую аператарскую работу, спецыяльны прыз журы «За стымул да зменаў»
МКФ «Docaviv» (Ізраіль) – лепшы фільм міжнароднай праграмы
МКФ «DocsBarcelona» (Іспанія) – прыз за лепшы дакументальны фільм
МКФ «Millenium Docs Against Gravity» (Польшча) – гран-пры банка Millenium, прыз «ART.DOC», прыз мэра Гдыні, гран-пры Сілезіі
МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія) – міжнародны конкурс (поўнаметражныя дакументальныя фільмы)
Маскоўскі МКФ (Расія) – Свабодная думка. Праграма дакументальнага кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Тамара Кацеўска - 1

Тамара Кацеўска

Нарадзілася ў 1993 годзе ў Прылепе, Македонія. Незалежны рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно. Скончыла факультэт тэатральных мастацтваў універсітэта Святых Кірыла і Мяфодзія ў Скоп’е (рэжысура кіно). Жыве і працуе ў Скоп’е. 

Абраная фільмаграфія

2019 Зямля мёду

Любамір Стэфанаў

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Скоп’е, Македонія. Больш за дваццаць гадоў працуе ў галіне вытворчасці дакументальных фільмаў, прысвечаных праблемам экалогіі і чалавечага развіцця. Супрацоўнічаў з ААН, «Euronatur» і «Swisscontact». Рэжысёр кароткаметражных фільмаў «Шумныя суседзі» (2005) і «Зямля яблыкаў» (2017).

Абраная фільмаграфія

2019 Зямля мёду

2017 Зямля яблыкаў

ВІДЭА