На сувязі

Польшча, Ісландыя, 2018, 62 хв.

Рэжысёр

Павел Зямільскі

Прадзюсер

Лукаш Длугаленцкі,
Хёйкюр Храбнсан

Правы

Кракаўскі фонд кіно

Аператар

Філіп Дрождж

Вытворчасць

NUR

У фільме распавядаецца аб жыхарах польскай вёсачкі ў Мазурыі, «краіне тысячы азёр». Пачынаючы з 80-х многія маладыя людзі эмігравалі адсюль у Ісландыю, і ніхто не вярнуўся назад. Тыя, хто застаўся (пераважна пажылыя людзі) спадзяюцца на ўз’яднанне сямей. Але іх дзеці і ўнукі ўжо ўладкаваліся на новым месцы. Сваякі не часта могуць пабачыць адзін аднаго: паміж імі вялікая адлегласць, а падарожжа з Польшчы ў Ісландыю абыходзіцца дорага. Лепшае выйсце ў такой сітуацыі – сталая сувязь па скайпе.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 IDFA (Нідэрланды) – спецыяльны прыз журы ў катэгорыі сярэднеметражнага кіно
2019 МКФ «Флаэрціяна» (Расія) – міжнародная конкурсная праграма
МКФ «Millenium Docs Against Gravity» (Польшча) – афіцыйная праграма
Кракаўскі МКФ (Польшча) – афіцыйная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Павел Зямільскі - 1

Павел Зямільскі

Нарадзіўся ў 1981 годзе. Скончыў Польскую нацыянальную кінашколу ў Лодзі і кінашколу Анджэя Вайды ў Варшаве. Яго кароткаметражныя дакументальныя і ігравыя фільмы атрымалі шмат прэстыжных узнагарод на шматлікіх міжнародных кінафестывалях. Дакументальны фільм «Рагалік» удзельнічаў у МКФ IDFA, «ZagrebDox», «Alcine» (першая прэмія), Кракаўскім кінафестывалі і інш. і быў адзначаны ўзнагародамі.

Абраная фільмаграфія

2018 На сувязи