Гісторыя шлюбнага жыцця

Чэхія, 2017, 102 хв.

Рэжысёр

Гелена Тржешцікава

Прадзюсер

Кацяржына Чэрна,
Павал Стрнад

Cцэнар

Гелена Тржешцікава

Правы

Negativ

Аператар

Давід Цысарж, Уластыміл Гамернік, Ян Малірж, Эрвін Сандэрс, Іржы Ход, Роберт Новак, Антанін Куцік

Вытворчасць

Negativ, Czech Television

Цягам 35 гадоў шлюбнага жыцця здараецца рознае: і моманты поўнага паразумення, і бурныя спрэчкі. Але большасць часу ў мужа і жонкі аднімаюць штодзённыя клопаты і турботы пра выхаванне дзяцей, хатнюю гаспадарку ці ўласны бізнес. У рамках тэлевізійнага цыкла «Шлюбныя гісторыі» Гелена Тржэшцікава з 1980 года назірае за жыццём шасці сямейных пар у кантэксце значных сацыяльна-палітычных падзей. У сваім новым дакументальным фільме яна працягвае сачыць за лёсам герояў цыкла Іваны і Вацлава Стрнад, паказваючы, праз якія выпрабаванні ім давялося прайсці за ўвесь гэты час.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно «Хранограф» (Малдова) – лепшы фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Гелена Тржешцікава - 1

Гелена Тржешцікава

Адна з вядучых чэшскіх рэжысёраў-дакументалістаў. У 1974 годзе скончыла Пражскую кінашколу FAMU і з таго часу зняла больш за сорак фільмаў. Доўгі час працавала на Чэшскім тэлебачанні, якое прафінансавала здымкі папулярных серыялаў «Шлюбныя гісторыі» (1987) і «Шлюбныя гісторыі праз 20 гадоў» (2006). Міжнародную вядомасць ёй прынесла трылогія партрэтаў («Марцэла», «Рэнэ», «Катка»), знятая ў канцы 2000-х. У 2008 годзе Еўрапейская кінаакадэмія назвала «Рэнэ» лепшым дакументальным фільмам.

Абраная фільмаграфія

2017 Гісторыя шлюбнага жыцця

ВІДЭА