ДОБРЫ ПАШТАЛЬЁН

Фінляндыя, Балгарыя, 2016, 80 хв.

Рэжысёр

Таніслаў Хрыстоў

Прадзюсер

Каарле Аха,
Кай Нордберг

Cцэнар

Таніслаў Хрыстоў

Правы

CAT&Docs

Аператар

Орлін Руеўскі

Вытворчасць

Making Movies Oy

Невялікая, але ўпартая балгарская вёска на мяжы с Турцыяй супраціўлялася замежным захопнікам з часоў Рымскай і Асманскай імперый. Цяпер яе электарат, які складаецца з 38 пажылых балгар, выбірае будучае Еўропы. Паштальён Іван мае прагрэсіўныя палітычныя погляды. Ён вырашае балаціравацца на пасаду мэра, каб ажывіць паміраючую вёску, адчыніўшы яе для бежанцаў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Бургасе (Балгарыя) – лепшы дакументальны фільм
Кінафестываль у Валецце (Мальта) – лепшы дакументальны фільм
МФ дакументальнага кіно «Millenium» (Бельгія) – «Залаты аб’ектыў»
МКФ у Тамперэ (Фінляндыя) – спецыяльны прыз
МКФ і форум па правах чалавека (FIFDH) (Швейцарыя) – прыз маладзёжнага журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Таніслаў Хрыстоў  - 1

Таніслаў Хрыстоў

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Балгарыі, у цяперашні час жыве ў Балгарыі і Фінляндыі. Свой першы дакументальны фільм «Сямейнае багацце» (2008) ён зняў для фінскай тэлерадыёкампаніі YLE і Балгарскага нацыянальнага тэлебачання. Яго поўнаметражны дэбют «Правілы халасцяцкага жыцця» (2011) выйшаў у пракат у Фінляндыі і Балгарыі, здабыў узнагароду за лепшы дакументальны фільм на Сафійскім МКФ і быў паказаны на многіх іншых фестывалях. Наступныя тры праекты таксама мелі поспех і прынеслі іх аўтару міжнароднае прызнаннне.

Абраная фільмаграфія

2016 Добры паштальён

2011 Правілы халасцяцкага жыцця

2008 Сямейнае багацце

ВІДЭА