Мінулай ноччу я бачыў тваю ўсмешку

Камбоджа, Францыя, 2019, 77 хв.

Рэжысёр

Кавіч Неанг

Прадзюсер

Даві Шу,
Дэніэл Матэс,
Марын Арыгі дэ Казанова

Правы

Apsara Films

Аператар

Кавіч Неанг

Вытворчасць

Anti-Archive, Apsara Films

Знакаміты ў Пнампені Белы дом, культавы будынак, у якім жывуць паўтысячы сямей, хутка знясуць. Рэжысёр Кавіч Неанг назірае, як яго сям’я і суседзі неахвотна збіраюць рэчы, дзеляцца ўспамінамі, шмат што перажываюць зноў і, нарэшце, высяляюцца з асуджанага на знос дома.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Ротэрдаме (Нідэрланды) – секцыя «Bright Future», прыз NETPAC
МКФ у Чонджу (Паўднёвая Карэя) – спецыяльны прыз журы
МФ кіно Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна ў Лос-Анджэлесе (ЗША) – спецыяльны прыз журы
МКФ «Cinéma du Réel» (Францыя) – міжнародная конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Кавіч Неанг - 1

Кавіч Неанг

Нарадзіўся ў 1987 годзе, гадаваўся ў Белым доме ў Пнампені. Прадзюсарам яго першых кароткаметражных дакументальных фільмаў «Хлопчык з шалямі» (2011) і «Куды я іду» (2013) быў Рытхі Пань. У 2014 годзе стаў адным з заснавальнікаў кампаніі «Anti-Archive». У 2015 годзе выйшлі яго кароткаметражныя фільмы «Тры колы» і «Бывай, Пнампень». У 2018 годзе ў Сінгапуры адбылася прэм’ера кароткаметражнага фільма «Разбітая дарога новага краю».

Абраная фільмаграфія

2019 Мінулай ноччу ты бачыў маю ўсмешку

2018 Разбітая дарога новага краю

2015 Бывай, Пнампень

2015 Тры колы

ВІДЭА